Спектакль «Бах-Бах-Бах» убачылі юныя гледачы Брэста

10.09.2025

Працягваецца ХХIХ Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» ў Брэсце. Напярэдадні юныя гледачы ўбачылі спектакль «Бах-Бах-Бах». Работу па аднайменнай п’есе Юліі Паспелавай прапанаваў Смаленскі абласны тэатр лялек імя Дзмітрыя Свяцільнікава.  Пастаноўка – адказ дарослага на пытанне дзіцяці: а што такое вайна? Гэта кранальная гісторыя цыркавога сабакі Віці і яго гаспадара – клоўна Аркашы, які пайшоў на фронт. Гісторыю аб уменні сябраваць, дараваць і любіць даведалася наш карэспандэнт Марыя Казлова.