Слухайце ў панядзелак, 12 кастрычніка

09.10.2020 

У панядзелак, 12 кастрычніка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе: - у 06:10 – творчасць Лары Фабіян; - у 06:10 – песні ў выкананні французскай спявачкі Патрысіі Каас;

- у 09:00 – выбраныя запісы Лучана Павароці, ансамбля цымбалістаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рыты Млодэк, а таксама мелодыі Джузепе Вердзі;

- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;

- у 11:30 – музычныя творы Леапольда Моцарта;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – журналіст, пісьменніца Інеса Плескачэўская;

- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Рамансы на вершы рускіх паэтаў”;

- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Творчасць французскага опернага спевака Філіпа Жарускі”;

- у 15:30 – запісы народнага артыста Беларусі Льва Гарэліка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргеем Крыштаповічам;

- у 17:30 – запісы скрыпача Дэвіда Гарэта;

- у 19:00 – “Вечар сучаснай камернай музыкі”, запісаны ў 1987 годзе ў канцэртнай зале імя Гнесіных;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Восень-Чараўніцу;

- у 21:10 – запісы Лучана Павароці;

- у 22:15 – музыку грузінскага кампазітара Гія Канчэлі;

- у 23:30 – Вялікую санату Соль мажор для фартэпіяна Пятра Чайкоўскага. Наш сайт – www.radiokultura.by.