Сінтэз армянскай выразнасці і беларускай стрыманасці – у жывапісе і скульптуры Спартака Аруцюняна

20.03.2020

У сталічнай арт-гасцёўні "Высокае месца" адкрылася выстава "МWAY" Спартака Аруцюняна. Творца жыве ў Беларусі 43 гады. Як ён сам кажа, "тут ужо ўсё роднае, блізкае", але ў думках, снах мастак часта вяртаецца на радзіму – у Арменію, якую можна ўбачыць у работах, прадстаўленых у экспазіцыі. Працягвае Спартак Аруцюнян. 

Прапанавана больш за 50 твораў жывапісу і скульптуры апошніх гадоў – яркія нацюрморты, творы з армянскага туфу і розных відаў камянёў беларускай зямлі. "Вядома, апошнія – стварэнне прыроды, але разглядзець у ім твор мастацтва можа не кожны", – упэўнена госця выставы Людміла Каплева.

Выстава працягнецца да 12 красавіка. 

Фота: facebook.com