09.09.2019
Выстава “Даўніна і навізна” прысвечана залатой і срэбнай справе XVIII стагоддзя. Якія ўпрыгажэнні былі ў модзе і як аздаблялі інтэр’ер у вышэйшым свеце, можна меркаваць па вырабах з фондаў гістарычнага музея ў Маскве. У нашу сталіцу прывезлі больш за 100 сведак гісторыі з каштоўных металаў. Падрабязней – Данііл Шэйка.
Фота: facebook.com