«Шэдэўры беларускай зімы» ў Палацы мастацтва

08.01.2026 

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» запрашае гледача ва ўнікальнае візуальнае падарожжа па заснежаных прасторах Беларусі, прадстаўленых у працах выбітных майстроў жывапісу XX стагоддзя. Айчынныя мастакі знаходзілі ў зімовым пейзажы невычэрпную крыніцу натхнення для арыгінальных пластычных рашэнняў. Расказвае вядучы спецыяліст па выставачнай дзейнасці Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» Дзіяна Парамонава.