РТБД адкрывае новы тэатральны сезон

20.08.2025

Сёння прэм’ерным спектаклем мінулага сезона «Памінальная малітва» Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае ў XXXIV тэатральны сезон – «сезон сэнсаў». Гэта магчымасць разгледзець кожны спектакль, кожны праект як правадніка ў свет глыбокіх разважанняў, эмоцый і адкрыццяў. Тэатр прапануе гледачам не проста бачыць і чуць гісторыі, якія будуць расказаны са сцэны, а шукаць свае сэнсы, усведамляць перажыванні і знаходзіць адказы на важныя пытанні. Што чакае тэатр у XXXIV сезоне, распавяла дырэктар Святлана Навуменка.