Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіў прэм’еру спектакля «Я, бабуля, Іліко і Іларыён»

17.06.2026 

Пастаноўка паводле твора грузінскага класіка Надара Думбадзэ – спектакль-успамін пра людзей, якія побач не па абавязку, а па закліку сэрца. Пра тых, для каго падтрымка – гэта адзіна магчымы спосаб існавання. З беларускім поглядам на Грузію пазнаёмілася наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.