03.12.2025
У абласным цэнтры на пляцоўцы гарадскога Цэнтра культуры сабраліся больш за 40 удзельнікаў ад 7 да 27 гадоў. Кожны з гэтых выканаўцаў, як пачатковец, так і вопытны, жадае стаць часткай самага маштабнага музычнага форуму краіны. «А для гэтага неабходны талент, артыстызм, правільна падабраны рэпертуар і шмат іншых крытэрыяў», – адзначыў старшыня журы, саліст, вакаліст, артыст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга Андрэй Коласаў.
