08.12.2025
Амаль сорак артыстаў сабраліся на сцэне ў канцэртнай зале «Віцебск». Кожны ўдзельнік імкнуўся даказаць, што менавіта ён варты прадстаўляць Беларусь на міжнародным фестывалі мастацтваў. Вопытных і пачынаючых вакалістаў ацэньвала судзейская калегія. «Я ім кажу тое, што заўсёды казаў сабе: артыст не павінен выходзіць на сцэну па ўзнагароды, апладысментыі, прызнанне. Ён павінен імкнуцца раскрыць перад публікай свае душу і сэрца», — падзяліўся старшыня журы, старшыня цыклавой камісіі «Дырыжыраванне» Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Івана Салярцінскага Аляксандр Сувораў.
