Пра знішчаную забудову, што раней была на месцы парку Янкі Купалы, раскажа выстава "У агні вайны. Гісторыя старой таполі"

15.06.2021

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы рыхтуе экспазіцыю да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Выстава “У агні вайны. Гісторыі старой таполі” пазнаёміць з жыццём кварталаў, на месцы якіх у канцы 1940-х гадоў заклалі парк імя Янкі Купалы. Амаль усю даваенную забудову гэтага раёна знішчыў пажар падчас нямецкіх бамбардзіровак. Расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.

Пра жыццё зніклых кварталаў нагадваюць шматлікія артэфакты, знойдзеныя ў зямлі падчас рэканструкцыі парку. Яны створаць аснову будучай экспазіцыі, якая адкрыецца 22 чэрвеня.

Фота: minsk-old-new.com (знята ў 1963 г. Фота Іванова Н.А. З асабістага архіва Валожынскага В.Г.)