Персанальная выстава аўтарскіх сцэнічных касцюмаў «Званы» Наталлі Смаляк праходзіць у НЦСМ

20.01.2026 

Асноўная частка выставы прадстаўлена новай серыяй касцюмаў «Званы». Яна прысвечана асветніцкай і стваральнай дзейнасці людзей, якія жылі ў розны час на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. Ужо 21 студзеня пройдзе аўтарская экскурсія па выставе. Падрабязней расказвае намеснік дырэктара па творчай рабоце Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава.

Фота: ncsm.by