Памятную шыльду заснавальніку "Славянскага базару" Радзівону Басу адкрылі сёлета ў Віцебску

23.07.2021

На XXX "Славянскім базары ў Віцебску" сёлета адбылася значная для арганізатараў фестывалю падзея – у горадзе адкрылі памятную дошку Радзівону Басу, які стаяў ля вытокаў і доўгі час узначальваў каманду арганізатараў "Славянскага базару". "Прадзюсар, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Віцебска – можна доўга пералічваць рэгаліі Радзівона Баса, але ў родным горадзе і за межамі яго найперш ведаюць як заснавальніка фестывалю", – адзначыў цяперашні кіраўнік дырэкцыі “Славянскага базару” Глеб Лапіцкі.

Фота: belta.by