18.08.2025
У Беларускім дзяржаўным Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася фотавыстава ў гонар 80-годдзя Перамогі ў Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і Сусветнай антыфашысцкай вайне. Пасольства КНР у Беларусі і Мінскае бюро інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа» прадставілі каля 70 каштоўных гістарычных і сучасных здымкаў. Кадры архіўнай хронікі дэманструюць грандыёзны ўклад кітайскай нацыі ў Перамогу ў Сусветнай антыфашысцкай вайне. Прадстаўлены і фотастаронкі сучаснай гісторыі Беларусі і Кітая, якія знаёмяць з вынікамі ўсебаковага практычнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань.