Памяць, даследаванні, дыялог. Да 100-годдзя Барыса Стральцова

04.03.2026 

Два дні на факультэце журналістыкі БДУ былі прысвечаны чалавеку, чый голас і сёння чутны ў прафесіі. Міжнародная канферэнцыя «Журналістыка – Медыялогія – Настаўніцтва» сабрала больш за 70 даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Кітая, каб пагаварыць пра спадчыну Барыса Стральцова – прафесара, які фарміраваў культуру журналісцкага мыслення і адказнасці. Рэпартаж ад нашага карэспандэнта Элеаноры Коўшар.