Ода беларускай жанчыне

19.02.2026 

Легендарная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стала цэнтрам высокага мастацтва. Тут адбылася традыцыйная паэтычная імпрэза Беларускага саюза жанчын. Сёлета ўрачыстасць, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, атрымала кранальную і велічную назву – «Дзень роднай мовы: ода беларускай жанчыне». Са сцэны гучалі словы любові, захаплення і вернасці. Мелодыю беларускага слова пачула наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.