Найлепшыя дызайнерскія калекцыі паказалі на "Млыне моды"

10.06.2021

У Мінску прайшоў фінал Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”. Дызайнеры, мадэлі, фатогравы, стылісты спаборнічалі за права называцца найлепшымі ў розных намінацыях: "Школа" і "Майстар" моды, "Фота", "Мадэль-дэбют", "Міс-мадэль" і "Містэр-мадэль" Беларусі. Расказвае арганізатар фестывалю Ігар Іваноў.

Сёлета ўвазе журы і гледачоў прэзентавалі калекцыі 68-мі дызайнераў. Некаторыя творцы здзіўлялі паходным адзеннем з кавалачкамі хлеба, хтосьці натхніўся матылькамі і ўвасобіў іх у сукенках. На думку дызайнера Аляксандра Кашпея, важна, каб адзенне было не толькі прывабным, але і зручным.

30-ты Рэспубліканскі фестываль “Млын моды” завяршыўся, пераможцы атрымаюць магчымасць стажыравацца за мяжой, а прафесіяналы індустрыі моды выберуць некаторыя конкурсныя калекцыі для ўдзелу ў fashion-праектах у сваіх краінах.

Фота: vk.com