Музей народнага побыту запрашае адправіцца ў мінулае

24.04.2024

Аматарам падарожжаў па Беларусі заўсёды прыемна не толькі атрымаць станоўчыя эмоцыі, але і праявіць свае здольнасці. Напрыклад, стаць удзельнікам майстар-класаў па звычаях, абрадах і рамёствах нашых продкаў. Яны беражліва захоўваюцца, дзякуючы намаганням музейных супрацоўнікаў у кожным раёне краіны. З паўсядзённым жыццём карэннага насельніцтва ваўкавыскіх вёсак можна пазнаёміцца ў Музеі народнага побыту ў гарадскім пасёлку Рось, дзе размяшчаецца раённы цэнтр рамёстваў. Тут кожны наведвальнік мае магчымасць адправіцца ў мінулае і даведацца аб тым, як жылі нашы продкі. Падрабязнасці ў рэпартажы Аксаны Калагрыў.

Фота - holiday.by