11.08.2025
Раз на два гады, у першай палове жніўня, праходзіць фальклорны фестываль «Мотальскія прысмакі». Гастранамічнае свята збірае прыхільнікаў беларускай народнай кухні ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнікаў свята чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма з кірмашамі, дэгустацыямі, майстар-класамі, выступленнямі музычных калектываў з нацыянальным каларытам. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.