Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, сустракайце з "Культурай"!

26.03.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, Міжнародны дзень тэатра, прапануе:
- у 00:04 – запісы Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – мелодыі са спадчыны Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 06:10 – песні ў выкананні Жанны Бічэўскай, Юрыя Візбара, Аляксандра Дольскага;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з твораў Пятра Падкавырава, Мілія Балакірава і Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Іаганеса Брамса ў выкананні аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вячаслаў Паўлюць;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Віктара Шніпа” (да 60-годдзя творцы);
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка на тэму “Захаванне традыцый пачынальнікаў найноўшай беларускай літаратуры”;
- у 15:30 – Скрыпічны канцэрт Ігара Стравінскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і супрацоўнікамі канала. Гаворка пойдзе пра конкурс радыёп’ес “Беларускі радыётэатр 2.0”;
- у 17:30 – “Сімфонію на французскім горным паветры” Венсана д’Эндзі;
- у 19:00 – “Урачыстую імшу” Людвіга ван Бетховена ў выкананні Лонданскага хору і сімфанічнага аркестра, прапанаваную Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Паляўнічы Брутэ”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Мэраі Кэры;
- у 22:15 – фрагменты араторыі Ёзефа Гайдна “Стварэнне свету”;
- у 23:30 – запісы амерыканскага саксафаніста Дэвіда Сэнбарна.