Мінскі джаз у Белдзяржфілармоніі

02.02.2026 

У межах XXXVII Музычнага праекта «Мінскі джаз-2026» прайшло два канцэрты, якія прадставіў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Фінберга. Сёлета хэдлайнерам знакавай для аматараў джаза падзеяй стаў расійска-амерыканскі музыкант, трубач, кампазітар і бэнд-лідар Віталь Галаўнёў. У суправаджэнні аркестра ён выканаў папулярныя джазавыя стандарты ў новых аранжыроўках, а таксама ўласныя кампазіцыі. Гукі мінскага джаза пачула і наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.