20.08.2025
Напярэдадні, у Сусветны дзень фатаграфіі, у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Яны змагаліся за Радзіму: героі вайны, героі экрана». Праект прысвечаны савецкаму кінематографу і прымеркаваны да 80-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыю складаюць фатаграфіі легендарных акцёраў савецкага кіно, якія ўвайшлі ў залаты фонд гісторыі беларускага і расійскага кінематографа. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Аляксея Гулевіча.