Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на аўтарскую праграму Міхала Бараноўскага «Месца моцы»

14.08.2025

Перавыданне кнігі — добрая нагода сустрэцца з аўтарам, магчымасць задаць пытанне і атрымаць аўтограф. Прайсціся разам па старонках зборніка вершаў «Volumen.1», паслухаць песні, паразважаць пра часовасць і пазачасавасць паэзіі, даведацца пра музейныя планы, набрацца сілы, натхнення запрашае аўтар Міхал Бараноўскі.

Фота: bellit.info