02.09.2019
Купалаўскі тэатр адкрывае юбілейны соты сезон. У пастановачных планах – "Кароль Лір" у рэжысуры мастацкага кіраўніка Мікалая Пінігіна. Прэм’ера – у снежні. У канцы года новы спектакль чакаецца і на камернай сцэне. Акцёр і рэжысёр Раман Падаляка прапануе пастаноўку "Адзін". У студзені наступнага года на галоўнай сцэне пакажуць пластычны спектакль "Мой Шагал" расійскага рэжысёра Сяргея Зямлянскага. Пра іншыя адметнасці новага сезона распавядае генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка.
Фота: facebook.com