20.02.2026
Віцебскі калектыў прадставіць пастаноўку «Дзеці. Вёрсты» па п’есе Арцёма Казюханава паводле творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Спектакль пастаўлены расійскім рэжысёрам Інэс Амамі ў 2022 годзе і прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння песняра. Скроз прызму Коласава слова творчы калектыў нагадвае гледачу, што чалавечае жыццё – гэта мудрагелістае перапляценне трагічных і камічных сюжэтаў, дзе кожны момант мае сваю непаўторную глыбіню. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.
Фота: kolastheatre.by
