Канцэрт духоўнай музыкі адбудзецца на фестывалі ў Маладзечне

10.06.2021

Канцэрт духоўнай музыкі адбудзецца заўтра ў Маладзечне. Падзея ‒ у рамках нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021”. У выкананні харавога ансамбля сучаснай музыкі “Concertino” пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко прагучаць творы беларускіх кампазітараў. "Канцэрт пройдзе ў фармаце творчага вечара", ‒ адзначыў кампазітар, намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў Віктар Кісцень.

Фота: vk.com