Галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі Юрый Траян адзначае 70-годдзе

06.10.2020

70-гадовы юбілей сёння адзначае артыст балета, народны артыст Беларусі Юрый Траян. Упершыню ён выйшаў на сцэну Вялікага тэатра ў восем гадоў. Гэта захапленне і прывяло ў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Пасля вучобы залічаны ў трупу Вялікага тэатра Беларусі. Першымі буйнымі работамі сталі партыі Рамэа і Зігфрыда. Яны прынеслі першыя поспех, прызнанне і званне заслужанага артыста ў 21.

За 20 гадоў танцавальнай кар'еры Юрый Траян увасобіў на сцэне Вялікага тэатра Беларусі некалькі дзясяткаў разнапланавых вобразаў. Заканамерным развіццём творчай кар'еры стала праца балетмайстрам-пастаноўшчыкам.  Поспех апошніх гадоў ‒ спектаклі на гістарычную тэму.

Фота Міхаіла Несцерава (aif.by)