"Фрагменты Вавілонскай вежы" Віктара Альшэўскага экспануюцца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

08.10.2020

Выстава "Фрагменты Вавілонскай вежы" мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў нашай краіны  Віктара Альшэўскага адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы. У экспазіцыі ‒ частка маштабнага арт-праекта "Вавілонская вежа". Увогуле ў ім 52 карціны, у экспазіцыі – каля 30-ці.

Для Віктара Альшэўскага бібліятэка ‒ святое месца, з дзяцінства ён прыходзіў у такі ўстановы, каб пабыць сам-насам з сабой, "знайсці ісціну". Таму, калі супрацоўнікі Прэзідэнцкай бібліятэкі прапанавалі яму паказаць карціны ў сценах іх кнігасховішча, аўтар з радасцю пагадзіўся.

Экспазіцыю таксама пракаментавала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Прэзідэнцкай біблітэкі Юлія Сярмяжка.

Фота: preslib.org.by