Фотаздымкі і знаходкі з экспедыцый XX ст. – на выставе "Археалагічны помнік" у Мінску

13.10.2020

Ужо сто гадоў у Беларусі актыўна развіваецца айчынная археалагічная навука, але яе героі часта застаюцца ў цені. Выстава “Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым”, якая адкрыецца сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі, заклікана выправіць гэту несправядлівасць. Імёны Аляксандра Ляўданскага, Сяргея Дубінскага, Ісаака Сербава, Канстанціна Палікарповіча і іншых даследчыкаў прадстаўлены шырокай грамадскасці праз фотаздымкі і знаходкі з экспедыцый першай паловы XX ст. Расказвае куратар праекта Вікторыя Тарасевіч.

У Нацыянальным гістарычным музеі ў археалагічным кірунку працуюць даволі актыўна. Але менавіта сёлета гэтая праца пачала выносіцца на ўвагу грамадскасці. Прэзентавалі вынікі экспедыцый, прайшла навуковая канферэнцыя, праведзены некалькі акцый у сацыяльных сетках. Выстава “Археалагічны помнік” – частка гэтага праекта. Працягвае навуковы супрацоўнік экспазіцыйнага аддзела Данута Грынь.

Выстава працягнецца да 15 лістапада, у яе рамках запланавана лекцыя даследчыка Мікалая Плавінскага і спецыяльнае мерапрыемства для падлеткаў.

Фота: zviazda.by