27.02.2026
Галоўны дырыжор аркестра – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў аб’яднаў дзве значныя фігуры ў рускай культуры, юбілейныя даты якіх адзначаліся ў 2025 годзе: 130-годдзе Сяргея Ясеніна і 110-годдзе Георгія Свірыдава. Таксама ў 2026-ым спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пракоф’ева. Падрабязней аб канцэрце распавёў маэстра Аляксандр Анісімаў.
