Дзіцячы хор «Вясна» выступіць у Мінску

30.04.2024

2 мая на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўпершыню выступіць адзін з вядомых расійскіх дзіцячых калектываў, лаўрэат міжнародных конкурсаў – дзіцячы хор «Вясна» імя Аляксандра Панамарова. У праграме творы кампазітараў розных эпох і жанраў. Расказала аб канцэрце куратар праекта, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольга Янум.

Фота - culture.ru