Дзіцячую анімацыю "Зоркі сёмага неба" выпусціў "Беларусьфільм"

07.06.2021

Першы беларускі анімацыйны мюзікл "Зоркі сёмага неба" – у афішах і на экранах кінатэатраў краіны. Амаль пяць гадоў творчая каманда на чале з рэжысёрам Аленай Туравай працавала над праектам. Сюжэт мультфільма, на першы погляд, просты, але праз усю карціну чырвонай лініяй праходзіць думка "зоркі дораць святло нашым сэрцам, але згасаюць, калі людзі забываюць глядзець на неба".

Па словах Алены Туравай, дзіцячая аўдыторыя добра рэагуе на мультфільмы, дзе шмат музыкі, яркія, запамінальныя персанажы. Музычную дарожку ў гэтым мультфільме рэдка ставілі на паўзу, яна іграе амаль усе 90 хвілін. Саўндтрэкі арыгінальныя: кінаальбом з нуля напісаў і аранжыраваў кампазітар Леанід Шырын. Расказвае рэжысёр.

Фота: kimpress.by