Духавы аркестр Акадэміі музыкі пачынае канцэртны тур да юбілею кампазітара Яўгена Глебава

30.08.2019

Напярэдадні юбілею народнага артыста СССР Яўгена Глебава студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканае творы кампазітара. У рамках праекта “Музычная спадчына Радзімы” пройдзе канцэртны тур калектыву па гарадах Беларусі. Дырыжыруе праграмай дэкан аркестравага факультэта Максім Расоха. Працягвае рэктар акадэміі музыкі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Кацярына Дулава.

З 1 да 10 верасня студэнцкі духавы аркестр сыграе серыю канцэртаў у абласных цэнтрах Беларусі. Завершыць гастрольны тур выступленне ў Мінску на адкрытай пляцоўцы ля Ратушы. 

Фота: vgr.by