Другі этап нацыянальнага адбору на вакальныя конкурсы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» завяршыўся ў Мінску

26.01.2026 

У праслухоўваннях удзельнічалі выканаўцы ад 8 да 31 года, якія прайшлі рэгіянальныя адборачныя туры. Юныя зоркі і вопытныя артысты сустрэліся ў сценах Маладзёжнага тэатра эстрады, дзе спаборнічалі за права трапіць у фінал. Магчымасць выступіць у культурнай сталіцы Беларусі 2026 года – Паставах – атрымалі па 10 канкурсантаў сярод дзяцей і дарослых. На кастынгах пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.