«Дарога да святыняў»

02.09.2025

3 верасня ад сталічнага Свята-Духава кафедральнага сабора  пачнецца шлях XXXII духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Яе маршрут пралягае сёлета праз Святое Поле ля вёскі Загор’е Баранавіцкага райна, дзе знойдзена пуцяводная ікона экспедыцыі Пакрова Прасвятой Багародзіцы, потым праз Зэльву, гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Дзятлава, Ашмяны, Іўе і завершыцца ў Лідзе – сталіцы сёлетняга Дня беларускага пісьменства. Напярэдадні  мабільная група экспедыцыі пабывала на маршруце. Сваімі ўражаннямі дзеліцца яе кіраўнік–навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі.

Фота: church.by