Да дня нараджэння пісьменніка Паўла Місько канал “Культура” падрыхтаваў падарунак пісьменніку і ўсім слухачам, незалежна ад узросту.

19.03.2020 

Да дня нараджэння пісьменніка Паўла Місько, які прыпаў на сярэдзіну сакавіка, канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў своеасаблівы падарунак не толькі пісьменніку, а і ўсім слухачам, незалежна ад узросту. 

З 20 сакавіка на канале “Культура” прагучыць твор Паўла Місько “Навасёлы, aбo Пpaўдзiвaя, чacaм вяcёлaя, чacaм cтpaшнaвaтaя кнiгa пpa нeзвычaйны мecяц y жыццi Жэнi Мypaшкi”. Галоўны герой - другакласнік Жэня Мурашка - не мае дома камп’ютара, з сябрамі размаўляе не па тэлефоне, а пры асабістай сустрэчы, і гэта, мабыць, юным слухачам трэба будзе патлумачыць. Астатняе ж у творы яны зразумеюць выдатна, бо, гэтак жа, як і Жэня, школьнікі мараць пра сабаку, вучацца адрозніваць фантазію ад хлусні, выпрабоўваюць межы дазволенага і ладзяць дарослым экзамен на чалавечнасць.

Творчая каманда праграмы “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” упэўнена, што кніга, напісаная ў 1972 годзе, будзе цікавая сучасным дзецям.

Даросламу, які ўпершыню сутыкнецца з творам Паўла Місько ў радыёэфіры, кніга “Навасёлы” прынясе не менш задавальнення. У забаўляльны сюжэт арганічна ўплецены розныя тэмы – ад унутрысямейных канфліктаў да ўспамінаў пра вайну. Шчыльны тэкст прымусіць успомніць эстэтыку нямога кіно, магчыма, будуць пачуты адсылкі да "дарослай" літаратуры той эпохі.

Рубрыка “Чароўны куфэрак” гучыць на канале “Культура” Беларускага радыё ў межах радыёклуба для дзяцей і падлеткаў “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з аўторка да пятніцы ў 16:05 з паўторам у наступны будны дзень у 10:05. Запрашаем да праслухоўвання!