«Чайкоўскі. Шчасце быць артыстам»

05.06.2025

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць часовая планшэтная экспазіцыя Расійскага нацыянальнага музея музыкі «Чайкоўскі. Шчасце быць артыстам», прымеркаваная да 185-годдзя выдатнага рускага кампазітара. Выстава створана на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій, і ахоплівае 30-гадовы перыяд плённай творчасці. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Аляксея Гулевіча.