Брэсцкай крэпасці перадалі рукапісны варыянт «У спісах не значыўся»

24.02.2026 

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы рукапіснага варыянта кнігі Барыса Васільева «У спісах не значыўся» ўдзельнікамі ўнікальнага праекта – школьнікамі Беларусі і Расіі. На працягу 2025 года, да 80-годдзя Перамогі, яны ўручную перапісвалі гэты твор, прысвечаны абаронцам Брэсцкай крэпасці, падрыхтавалі для кнігі ўласныя ілюстрацыі. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: bvn.by