«Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь»

22.04.2024

У Брэсцкім мастацкім музеі (філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея) адкрылася выстава «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Маштабны перасоўны праект, прысвечаны народным мастакам Беларусі, сярод якіх ёсць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтаваны да 85-годдзя музея і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Расказвае аб экспазіцыі адзін з яго куратараў,   старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Анастасія Карнейка.

Фота - artmuseum.by