Беларуская праграма фестывалю "ТЭАРТ" стартуе 17 кастрычніка

16.10.2020

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. За 10 гадоў існавання ён стаў адной з галоўных культурных падзей у Беларусі. Фестываль традыцыйна складаецца з трох частак: адукацыйнай ‒ "Школы ТЭАРТ'у", міжнароднай праграмы і нацыянальных пастановак у рамках "Belarus Open". "Беларуская праграма стартуе 17 кастрычніка, у ёй 10 спектакляў (як мінскіх тэатраў, так і калектываў з Брэста, Гомеля і Магілёва)", ‒ расказала тэатральны крытык, куратар праграмы "Belarus Open" Людміла Грамыка.

Фота: Марыя Корзун (vk.com)