Беларускае радыё рыхтуецца адзначыць 100-годдзе

12.11.2025 

Да гэтай даты індустрыя радыёвяшчання падышла з пэўнымі дасягненнямі і маштабнымі планамі. У рэспубліцы стартаваў шэраг праектаў, прысвечаных слаўнаму юбілею, адзначае начальнік упраўлення электроных СМІ і Інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Ганчарова.
                                           
Прадстаўнікоў медыясферы і радыёаматараў чакае вельмі насычаная і разнастайная праграма.  У яе рамках адбудуцца круглыя сталы, творчыя сустрэчы, запланаваны навукова-практычныя канферэнцыі. Актыўную падтрымку ў іх арганізацыі аказвае факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Літаральна сёння адбываецца творчая сустрэча выпускнікоў факультэта да 100-годдзя радыё, сустрэча работнікаў радыё і радыёвяшчання. Паведаміў Генеральны прадзюсар Беларускага радыё, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання Антон Васюкевіч.

Фота: sb.by