29.07.2026
Свята будзе прымеркавана да Года беларускай жанчыны: працавітай, гасціннай, шчодрай і прыгожай. Гэта стане тэмай усіх мерапрыемстваў фестывалю, які сёлета пройдзе пяты раз. Гасцей і ўдзельнікаў чакае мноства розных конкурсаў, выстаў і майстар-класаў. Занятак па душы ў сталіцы хлеба сабе зможа знайсці кожны. Творчых пляцовак стане больш, расказвае галоўны рэжысёр Рэспубліканскага каравай-фэсту «Бацькава булка» Вольга Багдановіч.
Фота: belta.by
