Арт-лекторыум "Зразумелае мастацтва" ў Музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі адкрывае новы сезон

15.10.2020

Арт-лекторыум "Зразумелае мастацтва" ў Музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адкрывае новы сезон. 16 кастрычніка адбудзецца першая лекцыя, яе прачытае мастацтвазнаўца, загадчыца музея Святлана Строгіна. На сустрэчу запрашаюць юных наведвальнікаў і іх бацькоў, якія лічаць важным прывіць эстэтычны густ сваім дзецям. Наведанне такой лекцыі ‒ першы крок у гэтым кірунку, мяркуюць арганізатары.

Арт-лекцыі чытаюць усе супрацоўнікі Музея Вітольда Бялыніцкага-Бірулі: Вольга Чарняўская, Канстанцін Строгін, Святлана Сідарава, Анатоль Арцюхоўскі. У кожнага свой рытм і асаблівасці аповеду. Многія наведвальнікі запісваюцца на сустрэчы з канкрэтным лектарам або на пэўную тэму, якая іх цікавіць. Дарэчы, тэмы лекцый могуць прапанаваць і самі слухачы ‒ для гэтага ім раздаюць спецыяльныя анкеты.

За анонсамі праекта “Арт-лекторыум” сачыце ў сацыяльных сетках.

Фота: wikipedia.org