Анонсы праграм 14 кастрычніка

13.10.2020 

У сераду, 14 кастрычніка, у Дзень маці, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы французскай зоркі Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – Сімфонія рэ мінор Сезара Франка;
- у 06:10 – песні ў выкананні ірландскай спявачкі Лінды Марцін;
- у 09:00 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Ірыны Багачовай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні пра адзенне і аксесуары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – старадаўнія беларускія паланезы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і піяністкай Таццянай Старчанка;
- у 17:30 – тры часткі Квартэта № 13 “Разамунда” Франца Шуберта;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Германіі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Нявеста трох жаніхоў”;
- у 21:10 – творчасць брытанскага выканаўцы Кліфа Рычарда;
- у 22:15 – мелодыі расійскага кампазітара Дзмітрыя Малікава;
- у 23:30 – песні ў выкананні расійскай рок-выканаўцы Земфіры.