Анонс праграм на чацвер, 19 сакавiка

18.03.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 19 сакавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака і гітарыста Бо Дзідлі;
- у 02:00 –  сюіты Ісака Альбеніса;
- у 06:10 – папулярныя савецкія песні;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” – фрагменты оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”, запісы Віргіліюса Нарэйкі, вакальна-інструментальныя кампазіцыі Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:30 – Трыццаць пятая сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта ў трактоўцы дырыжора Вадзіма Гнедаша;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – дызайнер, пісьменнік Яраслаў Хомчанка;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Леаніда Смялкоўскага”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры” (працяг);
- у 15:30 – песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Мікуліч;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярына Буцько і харэографам-пастаноўшчыкам Сяргеем Мікелем;
- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрт “Rotterdam Philharmonic Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Зайчыху;
- у 21:10 – песні ў выкананні Валерыя Лявонцьева (да дня нараджэння расійскага спевака);
- у 22:15 – запісы Віктара Скорабагатава, Рыгора Палішчука, Ірэны Журко, Ларысы Александроўскай;
- у 23:30 – творы ў выкананні саксафаніста Кені Джы.