Анонс праграм на 20 кастрычніка

19.10.2020 

У аўторак, 20 кастрычніка, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага соўл-спевака Бобі Бэрда;
- у 02:00 – творы ў выкананні румынскага панфлейтыста Стэфана Нікалаі;
- у 06:10 – запісы знакамітых аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі кампазітараў Луіджы Бакерыні, Іжэна Ізаі, Валерыя Гаўрыліна і Андрэя Шпянёва;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – праект “Гісторыі з фанатэкі” з музычнай класікай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Юбілейны ракурс” (да 80-годдзя пісьменніка Уладзімір Ліпскага);
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні пра сонца”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам;
- у 15:30 – Віяланчэльны канцэрт Уладзіміра Солтана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Цімафеем Авіліным;
- у 17:30 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra i Lausanne Vocal Ensemble, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра гусянят”;
- у 21:10 – творчасць Рыгора Панамарэнкі;
- у 22:15 – мелодыі амерыканскага саксафаніста, кампазітара Брэнфард Марсаліса;
- у 23:30 – вакальны цыкл Валерыя Гаўрыліна “Вечарок”.