Анонс праграм на 6 кастрычніка

05.10.2020

У аўторак, 6 кастрычніка, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы Эла Джэро;

- у 02:00 – фартэпіянныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта і Людвіга ван Бетховена ў выкананні Уладзіміра Горавіца;

- у 06:10 –  запісы старой замежнай эстрады;

- у 09:00 – музыку Іагана Іахіма Кванца, Антона Брукнера, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;

- у 11:30 – запісы Ганны Нятрэбка, Наталлі Гайды, Джаан Сазерленд;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Слова кожнае мае свой шлях”;

- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Лепшыя балады”;

- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група This Heat”;

- у 15:30 – канцэрты Антоніа Вівальдзі “Поры года”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чарговай казкай Алеся Карлюкевіч;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і шматдзеннай маці Аленай Церашковай;

- у 17:30 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;

- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра качан капусты;

- у 21:10 – песні на вершы Марыны Цвятаевай;

- у 22:15 – запісы нідэрландскага музыканта Эда Старынка; - у 23:30 – трыа “Думкі” Антаніна Дворжака.