Анонс праграм на 2 кастрычніка

01.10.2020 

У пятніцу, 2 кастрычніка, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага спевака Джо Дасэна;
- у 02:00 – фрагмент балета Пятра Чайкоўскага “Лебядзінае возера”;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскай кінаактрысы і спявачкі Грэйс Джонс;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Ігара Стравінскага, Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – п’есы Анатоля Лядава;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Крывашэева;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць музыканта Сяргея Шаптунова”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра пераклады і перакладчыкаў (да Міжнароднага дня перакладчыка);
- у 15:30 – Фартэпіянны канцэрт Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Алеся Карлюкевіча “Прыгоды Шубуршуна”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 18 Сі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – канцэрт Фінскага барочнага аркестра, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Стынга;
- у 22:15 – фрагменты оперы Шарля Гуно “Фауст”;
- у 23:30 – запісы Радмілы Караклаіч.