Анонс праграм 25-га сакавіка

24.03.2020 

У сераду, 25 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Рыкі Марціна;
- у 02:00 – мелодыі са спадчыны Антоніа Вівальдзі і Луі Эрвелуа дэ Кэ;
- у 06:10 – песні ў выкананні савецкай спявачкі Марыі Лукач;
- у 09:00 – запісы спевака Івана Казлоўскага і баяніста Анатоля Тарана, кантату “Карміна Бурана” Карла Орфа;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы спевакоў Франка Карэлі, Галіны Вішнеўскай, Беньяміна Джыльі, Рэнаты Цябальдзі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак Раіса Сіплевіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Рок-балады”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Станіслаў Манюшка”;
- у 15:30 – інструментальныя п’есы Эйтара Віла-Лобаса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску: серыя загадак пра рэчы, што нас акружаюць, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, сустрэча з тэатральным калектывам і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і скрыпачкай Юліяй Канавалавай;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 для фратэпіяна з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 19:00 – запісы дуэта Туулікі Бартосік і Ванэса Масэра (Эстонія, Швецыя), а таксама “Анаталійскага камернага ансамбля” (Турцыя), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Дамавуху і Дамавіка;
- у 21:10 – песні ў выкананні Элтана Джона;
- у 22:15 – фрагменты опер “Міхась Падгорны” Яўгена Цікоцкага, “Кветка шчасця” Аляксея Туранкова, “Сівая легенда” і “Францыск Скарына” Дзмітрыя Смольскага;
- у 23:30 – запісы французскага мультыінструменталіста Яна Цьерсена.