Анонс на панядзелак, 23 сакавіка

20.03.2020

У панядзелак, 23 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 06:10 – запісы іспанскай спявачкі Марысоль;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Міхала Клеафаса Агінскага, Алега Хадоскі, Франца Шуберта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Блізкае і няблізкае”;
- у 11:30 – Квінтэт для кларнета і струнных Карла Марыі Вэбера;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – галоўны рэдактар газеты “Медыцынскі веснік” Таццяна Сівец;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Рок-н-рол”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Сучасная кітайская папулярная музыка” (працяг);
- у 15:30 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргеем Крыштаповічам;
- у 17:30 – мелодыі Каміля Сен-Сенса;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: гала-канцэрт стыпендыятаў Міжнароднага дабрачыннага фонду Уладзіміра Співакова;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Залатая яблынька”;
- у 21:10 – запісы Таніты Цікарам;
- у 22:15 – запісы Эла Ды Меолы;
- у 23:30 – “Рапсодыю на тэму Паганіні” для фартэпіяна з аркестрам Сяргея Рахманінава.