Анонс аўторка, 24 сакавіка

23.03.2020 

Запрашаем у аўторак, 24 сакавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – калекцыю джазавых мелодый у выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – запісы вакальнай групы “The King`s singers”;
- у 06:10 – рэгтаймы Скота Джопліна;
- у 09:00 – фрагменты класікі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Івана Казлоўскага;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Біяграфія твора і хроніка быцця творцы. Раман народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Шакалад”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: творчасць амерыканскай групы “Talking Heads”;
- у 15:30 – запісы народнага артыста Расіі Аляксандра Буйнова;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і намеснікам генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам;
- у 17:30 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт “Australian Chamber Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для самых маленькіх;
- у 21:10 – творчасць Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 22:15 – запісы амерыканскага кампазітара і піяніста Браяна Крэйна;
- у 23:30 – сімфанічную паэму “Амерыканец у Парыжы” Джорджа Гершвіна.